Перайсці да зместу

Юзаф Эльснер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Ксаверы Э́льснер
польск.: Józef Ksawery Elsner
польск.: Józef Elsner
Партрэт Эльснера (каля 1853)
Партрэт Эльснера (каля 1853)
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1769(1769-06-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 красавіка 1854(1854-04-18)[1][3] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, кампазітар, музыказнавец, музычны педагог, тэарэтык музыкі
Інструменты скрыпка
Жанры опера, літургічная музыка[d], сімфонія і класічная музыка
Выхаванцы Віктар Кажынскі[6], Фрыдэрык Шапен і August Freyer[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды Ордэн Святога Станіслава (1823)
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф Ксаверы Э́льснер (польск.: Józef Ksawery Elsner, 1 чэрвеня 1769, г. Гродкаў, Польшча — 18 красавіка 1854) — польскі кампазітар, дырыжор, педагог. Паслядоўнік традыцый венскай класічнай школы, прадстаўнік ранняга польскага рамантызму.

Быў пеўчым у касцёле ў Вроцлаве, дзе атрымаў музычную адукацыю.

З 1792 года — дырыжор аркестра Нямецкага опернага тэатра ў Львове, з 1799 года — дырэктар «Tэатра Нарадовага» ў Варшаве.

У 1823 годзе кампазітар быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава.

У 18241831 гадах — прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, адначасова з 1826 года — кіраўнік Галоўнай музычнай школы.

Заснавальнік Кансерваторыі музыкі і дэкламацыі ў 1821 годзе ў Варшаве.

Упершыню ў гісторыі польскай оперы ў тэмах сваіх твораў выкарыстаў нацыянальны музычны фальклор: оперы «Ведзьмы з Лысай гары, ці Лешак Белы» (паст. 1809), «Кароль Лакетэк, ці Віслічанкі» (паст. 1818).

Сярод іншых твораў: культавая музыка, 3 араторыі, 55 кантат, 3 месы для салістаў, хору і аркестра, 5 сімфоній, камерна-інструментальныя ансамблі, творы для фартэпіяна, хары (каля 100 xаралаў), музыка для драматычнага тэатра і інш.

Аўтар тэарэтычных прац. Рэдактар і выдавец зборнікаў польскіх народных песень, інструментальных твораў.

Сярод знакамітых вучняў — Ф.Шапэн і Ігнацы Фелікс Дабжынскі.

Зноскі

  1. а б Józef Antoni Franciszek (Josef Anton Franciskus) Elsner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Brozović D., Ladan T. Józef Ksawery Elsner // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.
  3. Józef Ksawery Elsner // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 5 жніўня 2024.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118688855 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  6. Г. Риман Кажинский // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 2. — С. 579.